За запісам альбома Metallica можна сачыць онлайн

Гурт Metallica адкрыў адмысловы сайт, з дапамогай якога прыхільнікі гурта могуць у онлайнавым рэжыме сачыць за запісам новага альбома. Паводле паведамлення часопіса Billboard, на сайце плануецца дэманстраваць відэаролікі са студыі, фрагменты песень, свежыя фотаздымкі.

Пашыраныя магчымасці будуць падавацца наведвальнікам платнага ўзроўню старонкі. У прыватнасці, яны змогуць першымі атрымаць асобнікі новага альбома. Аднак кошт уваходу на гэты ўзровень пакуль невядомы.

Нагадаю, што новы альбом гурта, які пакуль не мае назвы, з'явіцца ў крамах увосень 2008 года.

Папярэдні студыйны альбом Metallica, St Anger, быў выдадзены ў 2003 годзе.

Фота: deanhimself.wrzuta.pl

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі