За заклікі да санкцыяў улады плануюць увесці "паражэнне ў палітычных правах"

За заклікі да санкцыяў улады плануюць увесці "паражэнне ў палітычных правах"

За заклікі да эканамічных санкцыяў супраць прадстаўнікоў Беларусі плануецца ўвесці крымінальную і адміністрацыйную адказнасць. Пра гэта праўладны палітолаг Вадзім Баравік заявіў у інтэрв'ю газеце "СБ. Беларусь сегодня".

"Мы прапрацоўваем рашэнне ў дзвюх формах. Альбо гэта закон аб унясенні змяненняў у Крымінальны кодэкс і КаАП, альбо дэкрэт прэзідэнта. Вывучаем абодва варыянты, яны будуць вынесеныя на разгляд Кіраўніка дзяржавы", — удакладніў ён. 

Акрамя крымінальнай і адміністрацыйнай адказнасці прапанауецца яшчэ і такая мера, як паражэнне ў палітычных правах. "Гэта значыць асобы, якія заклікаюць да санкцый, павінны на пэўны тэрмін пазбаўляцца права балатавацца, удзельнічаць у палітычнай дзейнасці, выказвацца па грамадска-палітычных пытаннях", — растлумачыў Баравік.

Раней Вадзім Баравік вызначыўся арыгінальнай прапановай дадаваць балы пры паступленні ў ВНУ студэнткам-нявінніцам.

 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі