Вы тут

За забруджванне нафты ў "Дружбе" пад хатні арышт адправілі яшчэ чатырох чалавек

Reuters

Самарскі раённы суд адправіў пад хатні арышт чатырох новых фігурантаў справы аб забруджванні нафты ў трубаправодзе "Дружба", піша "Новая газета". 

Прэс-служба расійскай дзяржманаполіі "Транснафта" назвала іх сваімі супрацоўнікамі. Гэта Дзмітрый Нікішоў — намеснік начальніка Куйбышаўскага раённага ўпраўлення нафтаправода "Дружба" па таварна-транспартных аперацыях, Раман Якушаў — начальнік аддзела гэтага ўпраўлення, Раман Гладкоў — начальнікам прыёмна-здатачнага пункта "Лапаціна", Уладзімір Мацюхін — інжынер гэтага ПЗП.

Раней па справе праходзілі толькі супрацоўнікі прыватных нафтавых кампаній: чацвёра гэтаксама знаходзяцца пад хатнім арыштам, яшчэ двое — абвешчаныя ў вышук. Іх вінавацяць у наўмысным псаванні сыравіны ў нафтаправодах. Хоць кіраўніцтва кампаній адмаўляла датычнасць да забруджвання нафты, двое абвінавачаных прызналі віну.

Скандал з пастаўкамі бруднай нафты з Расіі ў Беларусь разгарэўся напрыканцы красавіка. Ад паставак расійскай нафты па нафтаправодзе "Дружба" адмовіўся шэраг краін. Пастаўкі якаснай сыравіны пачаліся толькі ў траўні. 

Перамовы наконт кампенсацыі за пастаўкі бруднай нафты працягваюцца дагэтуль. Неафіцыйна вядома, што беларускі дзяржканцэрн "Белнафтахім" патрабуе ад "Раснафты" кампенсацыю ў 155 мільёнаў долараў, польскі Orlen — 450 тысяч долараў.