За вуліцу імя Васіля Быкава сабралі 70 тысяч подпісаў

На гэта валанцёрам кампаніі “Гавары праўду” спатрэбілася 5 тыдняў.
У суботу, у дзень народзінаў Васіля Быкава, аб 11 гадзіне на магіле пісьменніка на Маскоўскіх могілках Мінска адбудзецца жалобная цырымоніі. Успомніць пісьменніка збяруцца ягоныя сябры і прыхільнікі. У межах цырымоніі актывісты грамадзянскай кампаніі “Гавары праўду” плануюць агучыць папярэднія вынікі збору подпісаў за перайменаванне вуліц у Мінску і Гродне ў вуліцы імя Васіля Быкава.

"Агулам за перайменаванне вуліцы Ульянаўскай у Мінску ў вуліцу Васіля Быкава сабрана больш за 65 тысяч подпісаў. За вуліцу Васіля Быкава ў Гродна – больш за 5 тысяч подпісаў. Таксама зборы подпісаў праходзілі ў іншых гарадах Беларусі. У прыватнасці, сёння ў Оршы Уладзімір Някляеў з аднадумцамі перадалі ў гарвыканкам больш за 900 подпісаў”― распавяла прэс-сакратар кампаніі “Гавары праўду” Юлія Рымашэўская.

Па яе словах, валанцёраў кампаніі найбольш уразіла, што абыякавых да гэтай праблемы людзей практычна няма. Людзі актыўна абмяркоўвалі, тую ці гэтую вуліцу перайменаваць, некаторыя выказвалі трывогу, што трэба будзе змяняць дакументы з прычыны перамены адрасу, трэція выказвалі шкадаванне, што вуліцы Быкава ў нашых гарадах дагэтуль няма.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі