Вы тут

За вокліч "Жыве Беларусь!" у калідоры суда ў Смаргоні асуджана ўжо 10 чалавек

Міліцыю ў лютым выклікала суддзя Людміла Пятрова / /spring96.org

За вокліч "Жыве Беларусь!" у калідоры суда ў Смаргоні асуджана ўжо 10 чалавек. Яны атрымліваюць суткі ці штраф, паведамляе тг-канал @viasnanazirae

"Жыве Беларусь!" прагучала 18 лютага ў судзе Смаргонскага раёна пасля таго, як там быў агучаны прысуд Руслану Валюку і Інэсе Маркавай, якіх за ўлёткі прызналі вінаватымі ў "паклёпе" на міліцыянераў і прысудзілі "хімію". Міліцыю выклікала суддзя Людміла Пятрова. У будынку былі заблакаваныя людзі, на іх склалі пратаколы за "несанкцыянаванае пікетаванне".

Суды праходзілі на працягу апошніх двух месяцаў у судзе Астравецкага раёна. Агулам людзям прысудзілі 64 дні арышту і 130 базавых штрафаў (3770 рублёў). Суткамі пакаралі нават Валюка, асуджанага 18 лютага, а яго маці далі штраф — 1450 рублёў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.