За ўдзел у пратэстах судзілі трэнера па водным пола

Радзівон Баравы / facebook.com
Радзівон Баравы / facebook.com

За ўдзел у пратэстах ў Мінску судзілі трэнера па водным пола Радзівона Баравога. Ён атрымаў 2,5 года "хатняй хіміі", піша @viasna96.

Справу разглядаў суд Ленінскага раёна сталіцы (суддзя — Юлія Шут). Пасля абвяшчэння прысуду мужчыну вызвалілі ў зале суда. Ён быў за кратамі з лютага.

Трэнера судзілі за ўдзел у адным з мірных вулічных маршаў 2020-га ў Мінску. Баравы прызнаў віну і распавёў, што ішоў з натоўпам у тым ліку па праезнай частцы.

За ўдзел у пратэстах судзілі трэнера па водным пола
facebook.com

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі