За тры дні польскія памежнікі затрымалі 349 мігрантаў, якія прыйшлі з Беларусі
![За тры дні польскія памежнікі затрымалі 349 мігрантаў, якія прыйшлі з Беларусі](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/1-26144.jpg.webp?itok=mRbEAeBz)
За тры дні польскія памежнікі затрымалі 349 мігрантаў, якія прыйшлі з Беларусі, паведамляе strazgraniczna.pl. Гэта найхутчэй былі грамадзяне Ірака і Афганістана. У самай вялікай групе налічвалася 85 чалавек. Іх затрымалі ў суботу каля Кузніцы. Затрыманыя праходзяць тэставанне на каранавірус.
Тым часам літоўскія памежнікі ўжо не затрымліваюць мігрантаў, іх адпраўляюць назад у Беларусь (за апошнія суткі — 150 чалавек).
Памежнікі Латвіі за тры дні затрымалі 160 мігрантаў на мяжы з Беларуссю. У суботу на мяжы было затрымана 39 парушальнікаў, у нядзелю — 35, а ў панядзелак — 86.
Затрыманыя мігранты / strazgraniczna.pl
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.