За суткі ў свеце каранавірусам заразіліся амаль 3,4 млн чалавек — гэта рэкорд

Упершыню колькасць выяўленых за суткі выпадкаў COVID перавысіла 3 млн​ / Reuters
Упершыню колькасць выяўленых за суткі выпадкаў COVID перавысіла 3 млн​ / Reuters

За суткі ў свеце каранавірусам заразіліся амаль 3,4 мільёна чалавек. Гэта самы высокі сутачны паказчык за ўвесь час пандэміі, адзначылі ў Сусветнай арганізацый аховы здароўя (СААЗ).

Упершыню колькасць выяўленых за суткі выпадкаў COVID перавысіла 3 млн. Дакладная колькасць новых выпадкаў інфікавання за суткі склала 3 395 785. Памерлі 7 735 чалавек.

Папярэдні антырэкорд быў зафіксаваны 6 студзеня. Тады спецыялісты СААЗ гаварылі пра 2,6 млн новых выпадкаў за суткі.

Нагадаем, напярэдадні стала вядома аб яшчэ адным антырэкордзе, звязаным з каранавірусам. За тыдзень з 3 па 9 студзеня гэтай інфекцыяй заразіліся больш за 15 мільёнаў чалавек — гэта на 55% больш, чым за папярэднія сем дзён.

Больш за ўсё пацверджаных выпадкаў заражэння, аб якіх на дадзены момант вядома СААЗ, зарэгістравана ў ЗША (больш за 61 млн). Далей ідуць Індыя (36 млн), Бразілія (22,6 млн), Вялікабрытанія (14 млн) і Францыя (12 млн.

У Беларусі з пачатку пандэміі было зарэгістраваныя 710 тысяч 632 выпадкі. Паводле звестак на 12 студзеня, сутачны прырост склаў 1 010. З пачатку пандэміі ў краіне памерлі 5757 пацыентаў з выяўленай каранавірусной інфекцыяй.

Беларускія медыкі чакаюць, што ў канцы студзеня-пачатку лютага ў Беларусі можа пачацца новая хваля каранавіруса, выкліканая омікрон-штамам.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі