Вы тут

Каранавірус устанавіў новы рэкорд — за тыдзень заразіліся 15 млн чалавек

Колькасць новых выпадкаў каранавіруснай інфекцыі ў параўнанні з дадзенымі за мінулы тыдзень павялічылася на 55% / Reuters

За тыдзень у свеце каранавіруснай інфекцыяй заразіліся больш за 15 мільёнаў чалавек, і гэта максімальная лічба за ўвесь час назіранняў з пачатку пандэміі. Колькасць новых выпадкаў па параўнанні з дадзенымі за мінулы тыдзень павялічылася на 55%. Пра гэта гаворыцца ў паведамленні Сусветнай арганізацыі аховы здароўя. Павялічылася і колькасць смяротных зыходаў (на 3%).

Рост выпадкаў захворвання назіраецца ў пяці з шасці рэгіёнаў. Толькі ў Афрыцы зарэгістравана зніжэнне.

Складаней за ўсё сітуацыя ў Паўднёва-Усходняй Азіі і Паўднёва-Ціхаакіянскім рэгіёне. Тут за гэты тыдзень выяўлена на 418% і на 122% больш новых выпадкаў заражэння, чым за папярэднія сем дзён. У Еўропе прырост склаў 31%, у Амерыцы — 78% і ўсходнім Міжземнамор'е — 86%.

Ідзе хуткае распаўсюджванне омікрон-штаму, а дэльта-варыянт губляе пазіцыі. У СААЗ таксама адзначылі, што "паступае ўсё больш сведчанняў, што гэты варыянт здольны выслізгваць ад уздзеяння імунітэту". Але адначасова з'яўляецца і больш дадзеных, што хвароба, выкліканая омікрон, пераносіцца лягчэй, чым у выпадку іншых штамаў.

На думку амерыканскага мільярдэра і заснавальніка Microsoft Біла Гейтса, пасля "омікронавай" хвалі павінен наступіць спад захворвання.

"Пасля таго, як "омікрон" пройдзе па краіне, на працягу года будзе значна меншая колькасць выпадкаў захворвання, таму Covid-19 можна будзе лячыць хутчэй як сезонны грып", напісаў Гейтс у Twitter.

У Беларусі чарговы ўздым захворвання, выкліканы омікрон-штамам, прагназуюць на канец студзеня-пачатак лютага.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.