За суткі ў ДТЗ загінулі 5 чалавек — ДАІ дае рэкамендацыі, як засцерагчы сябе

Сітуацыя на беларускіх дарогах застаецца неспрыяльнай / abw.by
Сітуацыя на беларускіх дарогах застаецца неспрыяльнай / abw.by

У Беларусі пяць чалавек загінулі ў ДТЗ, 12 атрымалі траўмы 27 студзеня.

Раніцай у Навагрудскім раёне ў дарожна-транспартным здарэнні загінулі двое супрацоўнікаў міліцыі. У Барысаўскім раёне кіроўца Mitsubishi не справіўся з кіраваннем, выехаўшы на паласу сустрэчнага руху, здзейсніў сутыкненне і загінуў. Увечары ў Бабруйскім раёне кіроўца Ford пры абгоне сутыкнуўся з сустрэчным аўто, у выніку двое пасажыраў атрымалі смяротныя траўмы, — паведамляе тэлеграм-канал МУС.

ДАІ нагадвае, што рэзкіх і неабдуманых манеўраў варта пазбягаць.

Кіроўцам неабходна правільна выбіраць хуткасць і вытрымліваць бяспечную дыстанцыю. Перад пачаткам руху, перастраеннем, паваротам, разваротам і прыпынкам неабходна ацаніць умовы бяспекі, пры гэтым не забываць да пачатку манеўравання падаваць сігнал светлавымі паказальнікамі павароту адпаведнага кірунку.

Пры здзяйсненні абгонаў, будзьце вельмі пілінымі: ацэніце хуткасць аўтамабіля, які абганяеце, хуткасць і адлегласць да сустрэчнага аўто, стан дарожнага пакрыцця, пагодныя ўмовы і рэальныя дынамічныя магчымасці ўласнага транспартнага сродку.

Пешаходам неабходна абазначыць сябе святлоадбівальнымі элементамі і быць вельмі ўважлівымі пры перасячэнні праезнай часткі дарогі.

У выхадныя ўвесь асабісты склад ДАІ арыентаваны на выяўленне парушальнікаў, адзначае начальнік аддзялення ГУ ДАІ МУС Вераніка Раманькова.

Flowers Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі