Лічба дня: За снежань 2014 года беларусы прывезлі з Расіі 48 тысяч машын

Намеснік старшыні Мытнага камітэта Сяргей Полудзень агучыў статыстыку па ўвозе легкавых аўтамабіляў за мінулы год.

“У мінулым 2014 годзе мы назіралі пераразмеркаванне напрамкаў увозу легкавых аўтамабіляў. Павялічылася колькасць машын, увезеных у Беларусь з тэрыторыі Расіі. Адпаведна, зменшылася з трэціх краін. Гэта было прадыктавана дэвальвацыйнымі працэсамі ў Расійскай Федэрацыі”, — расказаў Сяргей Полудзень.

І назваў лічбы. Аказалася, што толькі за снежань мінулага года беларусы прывезлі з Расіі ажно 48 тысяч легкавых аўтамабіляў. Месяцам раней, у лістападзе, — толькі 14 тысяч. Пры гэтым з усяго іншага свету беларусы за 2014 год прывезлі машын менш, чым з Расіі ў снежні — толькі 40 тысяч аўтамабіляў.

У 2013 годзе беларусы набылі за мяжой, у тым ліку ў Расіі, каля 73 тысяч аўтамабіляў.

Фота — mln.kz

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі