За раман пра крамлёўскі крэматорый пісьменніку Сашу Філіпенку пагражае суд
![За раман пра крамлёўскі крэматорый пісьменніку Сашу Філіпенку пагражае суд](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/dscn8368.jpg.webp?itok=WtiVNvIC)
На беларускага пісьменніка Сашу Філіпенку збіраюцца падаць у суд. Заяўніцу абурыў яго раман “Крэмулятар” пра крамлёўскі крэматорый.
"Яшчэ да выхаду кнігі ўнучка галоўнага героя (Пятра Ільіча Несцярэнкі) паспела прачытаць раман і зараз збіраецца падаваць на мяне ў суд, — піша Філіпенка. — Кніга яе настолькі абразіла, што "зараз яна не можа спаць". У сувязі з гэтым, унучка першага дырэктара Маскоўскага крэматорыя мае намер патрабаваць у судзе (верагодна ў нямецкім, таму што яна жыве ў Германіі) забароны публікацыі рамана".
“Крэмулятар” ужо праз тыдзень павінен з'явіцца ў продажы, хаця ўжо зараз раман можна прачытаць у часопісе “Знамя”. Таксама правы на яго пераклад пісьменнік ужо прадаў у Германію.
![За раман пра крамлёўскі крэматорый пісьменніку Сашу Філіпенку пагражае суд](/sites/default/files/paragraphs/image/27908443853507782349543242022384242973545254n.jpg)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.