Вы тут

За праезд у грамадскім транспарце Мінска можна заплаціць са смартфона

У Мінску можна са смартфона аплаціць паездку ў транспарце / t.me/minskiygorispolkom

За праезд у грамадскім транспарце ў Мінску ўжо можна заплаціць са смартфона. Новая тэхналогія даступная на аўтобусных маршрутах №1 і №100, паведамляе прэс-служба Мінгарвыканкама ў сваім Telegram-канале.
 
Сэрвіс "TIX" для аплаты праезду і багажу ў грамадскім транспарце ўкараняе "Беларусбанк". Паведамляецца, што аперацыя праводзіцца ў рэальным часе і грошы з рахунку спісваюцца адразу.

Каб аплаціць праезд са смартфона, трэба ўсталяваць на яго праграму "TIX" і прывязаць да яе сваю банкаўскую карту, выпушчаную любым банкам (Visa, Mastercard, БелКарт).

Сэрвіс зроблены на беларускай, рускай, англійскай і польскай мовах.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.