За першы дзень Індыяна Джонс сабраў 26 мільёнаў долараў

Фільм Стывена Спілберга "Індыяна Джонс і каралеўства крыштальнага чэрапа", які выйшаў у сусветны пракат 22 траўня, сабраў у першы дзень паказу ў ЗША 26 мільёнаў долараў. Як паведамляе Slashfilm, гэта на восем мільёнаў долараў больш за прагнозы аналітыкаў.

Дзеянне чацвёртай часткі карціны, прысвечанай прыгодам нястомнага археолага, разгортваюцца ў канцы 50-х гадоў мінулага стагоддзя.

Прадзюсерам праекта выступіў Джордж Лукас. У фільме зняліся Харысан Форд, Шая Ла Бэф, Кэйт Бланшэт, Уільям Херт і іншыя зоркі Галівуда.

Прэм'ера стужкі адбылася 18 траўня 2008 года ў Канах.

Першым фільмам, у якім з'явіўся гэты персанаж, стаў "У пошуках згубленага каўчэга" 1981 года. Затым былі знятыя стужкі "Індыяна Джонс і храм лёсу" ды "Індыяна Джонс і апошні крыжовы паход".

Фота: greatarchitect.wordpress.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі