За першы дзень 2023-га галалёдныя і халадовыя траўмы ў Беларусі атрымалі 295 чалавек. З іх шпіталізавалі 25 чалавек (у Мінскай вобласці — 8, у Магілёўскай — 6, у Віцебскай — 5, у Гродзенскай — 3, у Гомельскай — 2, у Мінску — 1), іншыя атрымалі дапамогу амбулаторна, паведамляе прэс-служба Міністэрства аховы здароўя.
З 21 лістапада ў нашай краіне налічылі 16466 пацярпелых ад галалёдных і халадовых траўмаў. Сярод іх 2729 дзяцей.
У канцы тыдня ў Беларусі чакаецца пахаладанне.