За перформанс у Асвенціме сыну Бяляцкага пагражае 2,5 года зняволення

За перформанс у Асвенціме сыну Бяляцкага пагражае 2,5 года зняволення

У раённым судзе польскага Асвенціма ідзе разгляд справы пра апаганьванне мемарыялу. Сярод 12 абвінавачаных — чатыры беларусы.

Як распавядала Еўрарадыё, 24 сакавіка 2017 года 12 чалавек зладзілі перформанс каля брамы былога нацысцкага канцлагера Аўшвіц. Яны забілі ягня, павесілі банэр "Love" на браму з надпісам "Arbeit Macht Frei", распрануліся дагала і скаваліся кайданкамі. Удзельнікі акцыі заявілі, што яны ладзяць антываенны пратэст. 

Паводле інфармацыі польскіх СМІ, якія перадае nn.by, пракурор папрасіў для шараговых удзельнікаў 1 год і 4 месяцы абмежавання свабоды. Гэта азначае 32 гадзіны сацыяльнай працы на месяц цягам гэтага часу.

А арганізатарам перформансу пагражаюць рэальныя тэрміны зняволення. Пракурор папрасіў для Адама Бяляцкага 2 гады і 6 месяцаў зняволення, а для Мікіты Валадзько — 2 гады і 2 месяцы.

Адам Бяляцкі — сын вядомага беларускага праваабаронцы Алеся Бяляцкага, студэнт Вышэйшай Дзяржаўнай школы кінематографа, тэлебачання і тэатра ў Лодзі. 

Яго сябар Мікіта Валадзько — навучэнец Вышэйшай тэатральнай школы ў Кракаве па спецыяльнасці "Рэжысура". Ён граў у "Свабодным тэатры" і быў рэжысёрам творчай лабараторыі пры тэатры. 

Прысуд па гэтай справе будзе агучаны 17 снежня.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі