У Польшчы за апаганьванне мемарыялу ў Асвенціме судзяць беларусаў

У Польшчы за апаганьванне мемарыялу ў Асвенціме судзяць беларусаў

У польскім горадзе Асвенцім 8 студзеня пачаўся суд за апаганьванні месца памяці. Абвінавачанымі праходзяць 12 удзельнікаў акцыі, якая прайшла каля брамы былога нацысцкага канцлагера Аўшвіц, перадае Радыё "Свабода".

24 сакавіка 2017 года гэтыя людзі каля галоўнай брамы канцлагера забілі ягня, павесілі на браму з надпісам "Arbeit Macht Frei" банэр "Love", цалкам распрануліся і скавалі сябе кайданкамі. Па словах удзельнікаў, гэта быў антываенны пратэст.

Першапачаткова паліцыя паведамляла пра затрыманне 11 чалавек ва ўзросце ад 20 да 27 гадоў. Сярод іх былі шэсць палякаў, чатыры беларусы і адзін немец (сем мужчын і чатыры жанчыны).

​Музей у Асвенціме адразу выступіў з заявай. У ёй падкрэслівалася, што выкарыстанне сімволікі Асвенціму для разнастайных дэманстрацыяў ці хэпэнінгаў — абуральнае і вартае пакарання. 

За апаганьваньне месца памяці ўдзельнікам акцыі пагражае штраф альбо пазбаўленне волі. За забойства жывёлы з асаблівай жорсткасьцю ім могуць пагражаць тры гады зняволення.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі