За перамогу над БАТЭ прэзідэнт “Сцяўа” паабяцаў гульцам па 100 тысяч еўра

У 20.25 па беларускім часе пачнецца наўпроставая трансляцыя па тэлеканале “Лад” матча 3-га кваліфікацыйнага раўнда Лігі чэмпіёнаў паміж бухарэсцкай “Сцяўа” і барысаўскім БАТЭ.

Нагадаем, першая гульня закончылася ўнічыю 2:2. Зараз беларусам патрэбная альбо перамога з любым лікам, альбо нічыя з лікам 3:3, 4:4 і г. д. Як стала вядома, прэзідэнт “Сцяўа” Георгэ Бекалі паабяцаў кожнаму з гульцоў каманды па 100 тысяч еўра прэміяльных за перамогу над БАТЭ.

Прессбол

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі