За 1,5 года польскія памежнікі вярнулі на "лінію мяжы" больш за 50 000 мігрантаў

Мяжа Польшчы / twitter.com/Straz_Graniczna
Мяжа Польшчы / twitter.com/Straz_Graniczna

Ад жніўня 2021 года да 26 снежня 2022 года польскія памежнікі вярнулі "на лінію мяжы" 50 668 нелегальных мігрантаў. Такую лічбу называе wyborcza.pl са спасылкай на Падляшскае добраахвотніцкае гуманітарнае аддзяленне Памежнай службы Польшчы.

Польскія журналіты лічаць, што насамрэч лічба значна большая, бо ў статыстыку не трапляюць тыя мігранты, якіх адразу разварочваюць для вяртання ў Беларусь.

Міграцыйны крызіс на межах Беларусі з Польшчай і Літвой узнік у другой палове 2021 года. Мігранты з краін Блізкага Усходу і Афрыкі прыляталі ў Беларусь, каб нелегальна перайсці ў Еўрасаюз. Польскія і літоўскія памежнікі неаднаразова сведчылі, што беларускія памежнікі дапамагаюць мігрантам перасячы мяжу. Дзеянні беларускіх уладаў на Захадзе расцанілі як форму гібрыднай вайны.

У выніку Польшча, а за ёй Літва ўзвялі бар'ер на мяжы з Беларуссю. Аналагічную меру прадегледжваюць улады Латвіі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі