За мінулыя суткі ў Беларусі зафіксавалі больш за 500 галалёдных траўмаў

За мінулыя суткі ў Беларусі зафіксавалі больш за 500 галалёдных траўмаў

538 галалёдных і халадовых траўмаў у дарослых і дзяцей зафіксавана ў Беларусі за мінулыя суткі, паведамляе прэс-служба Міністэрства аховы здароўя

Больш за ўсё такіх траўмаў зарэгістравана на Брэстчыне — 235. У Гомельскай вобласці зафіксавана 135 халадовых і галалёдных траўмаў, у Віцебскай — 45, у Мінскай — 37, у Гродзенскай — 36, у Магілёўскай — 23. 

У Мінску за суткі зарэгістравана 27 траўмаў.

Каб пазбегнуць галалёдных траўмаў, медыкі рэкамендуюць правільна рухацца — ступаць на ўсю падэшву, не спяшаючыся.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі