За месяц у Беларусі 90 чалавек атрымалі "за палітыку" больш за 1000 сутак

За больш за месяц (з 6 траўня да 10 чэрвеня) у Беларусі 90 чалавек атрымалі "за палітыку" больш за 1000 сутак — 1093, паведамляе spring96.org. 102 чалавекі агулам аштрафаваныя на 86 тысяч рублёў. Праваабаронцы лічаць, што у гэтых выпадках адміністрацыйныя артыкулы, па якіх судзілі людзей па ўсёй краіне, былі выкарыстаны "у мэтах палітычнага пераследу".

І гэты працэс працягваецца. На грамадзян і далей складаюць адміністрацыйныя пратаколы і судзяць. Нярэдка проста за выказванне свайго меркавання ці нават за прысутнасць на мірных акцыях, пікетах па зборы подпісаў за вылучэне кандыдатаў у прэзідэнты, падкрэсліваюць праваабаронцы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.