За малітву за спыненне вайны ва Украіне пастара ў РБ арыштавалі на 15 сутак

Аляксандр Зарэцкі

Аляксандр Зарэцкі / vitebskspring.org

За малітву за спыненне вайны ва Украіне пастара евангельскай царквы з Новалукомля Аляксандра Зарэцкага арыштавалі на 15 сутак, паведамляе тг-канал "Хрысціянская візія".

Затрыманне Зарэцкага адбылося ў Чашніцкім раёне Віцебскай вобласці ў мінулы чацвер. Згаданая малітва гучала ў яго абшчыне падчас набажэнстваў. Раней мясцовыя ідэолагі неаднаразова выказвалі прэтэнзіі пастару за такія малітвы і пагражалі пераследам. Мясцовых чыноўнікаў раздражняла і тое, што Аляксандр Зарэцкі адмаўляўся ўдзельнічаць у палітычных мерапрыемствах.

Летась Зарэцкага двойчы асудзілі на 15 сутак арышту за "распаўсюд экстрэмісцкай прадукцыі".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі