Зноў затрыманы пастар евангельскай царквы з Новалукомля
![Аляксандр Зарэцкі](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2024-02/zarecki.jpg.webp?itok=9JF2l4Ct)
Аляксандр Зарэцкі / vitebskspring.org
Зноў затрыманы пастар евангельскай царквы з Новалукомля Аляксандр Зарэцкі. Прычынай называюць малітву за спыненне вайны ва Украіне, якая гучала ў яго абшчыне падчас набажэнстваў.
Як паведамляе тг-канал "Хрысціянская візія", затрыманне Зарэцкага адбылося ў Чашніцкім раёне Віцебскай вобласці ў чацвер. Адзначаецца, што раней мясцовыя ідэолагі неаднаразова выказвалі прэтэнзіі пастару за згаданыя малітвы і пагражалі пераследам. Мясцовых чыноўнікаў незадавальняла і тое, што Аляксандр Зарэцкі адмаўляўся ўдзельнічаць у палітычных мерапрыемствах.
Вясной 2023-га пастар правёў за кратамі месяц. Яго двойчы асудзілі на 15 сутак адміністрацыйнага арышту за "распаўсюд экстрэмісцкай прадукцыі".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.