За ляснымі пажарамі ў Беларусі будуць сачыць з космасу

Лясныя пажары ў Беларусі будуць выяўляць з космасу. Ужо з наступнага года гэтым зоймецца расійскі спадарожнік “Метэор”.
Яго запусцяць на арбіту ў траўні. Выпрабаванні працягнуцца тры месяцы. І ў пачатку наступнага года Беларусь зможа атрымліваць высакаякасныя фота і іншыя звесткі. Прычым незалежна ад стану атмасферы і мінімум тры разы за суткі, паведамляе АНТ.

Цяпер звесткі аб лясных пажарах паступаюць з пяці амерыканскіх спадарожнікаў. Аднак якасць фотаздымкаў не заўсёды добрая. Касмічныя апараты гэтага пакалення не здольныя фіксаваць аб'екты пры хмарным надвор'і. Новы спадарожнік “Метэор” зможа справіцца і з гэтай задачай.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі