За "крыўдныя" для ўлады і рускіх ваенных каментары будуць судзіць праграміста

Праграміста будуць судзіць за каментары ў сеціве / pixabay.com

Праграміста будуць судзіць за каментары ў сеціве / pixabay.com

Жыхара Мінскага раёна будуць судзіць за "крыўдныя" для беларускіх уладаў і расійскіх ваенных каментары. Пра гэта распавялі ва УСК па Мінскай вобласці.

Мужчыну 34 гады, ён праграміст, праблем з законам раней не было. Мужчына, паводле звестак СК, "у дэструктыўных Telegram-каналах і групах сістэматычна размяшчаў каментары пад фатаграфіямі прадстаўнікоў улады і вышэйшых службовых асоб Рэспублікі Беларусь, дзе, не саромеючыся ў выразах, абражаў і публічна прыніжаў іх гонар і годнасць, а таксама заклікаў да здзяйснення гвалтоўных дзеянняў у дачыненні да іх". Яшчэ ён дрэнна адгукаўся пра расійскіх вайскоўцаў, распаўсюджваў, як лічаць у СК, "негатыўныя ацэнкі і погляды", спрабаваў "сфармаваць непрыязнасць і пачуццё нянавісці да іх".

Мужчыну затрымалі ў студзені 2023 года. Следчыя здолелі налічыць 45 "фактаў злачыннай дзейнасці". У справе супраць яго згадваецца 9 артыкулаў КК РБ: ад абразы і распальвання сацыяльнай варожасці да заклікаў да здзяйснення актаў тэрарызму.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі