За каментары ў Telegram двухгадовай даўніны затрымалі студэнта БНТУ
![Нядаўна студэнт уласнаручна адкрыў свой нумар у Telegram](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-09/tel.jpg.webp?itok=fw4P9NSl)
Нядаўна студэнт уласнаручна адкрыў свой нумар у Telegram / Reuters
За каментары ў Telegram двухгадовай даўніны затрымалі студэнта БНТУ Кірыла Мартыновіча. У 2020-м ён пакідаў іх у некалькіх чатах, дзе заклікаў людзей да выхаду на пратэсты, і пісаў, што сам у іх удзельнічаў.
Мартыновіч — чацверакурснік БНТУ. У 2020 годзе яго акаўнт быў схаваны. Нядаўна хлопец уласнаручна адкрыў свой нумар у Telegram (стаў бачны прывязаны да яго беларускі нумар тэлефона) — па гэтым яго маглі знайсці, піша "Наша ніва".
![За каментары ў Telegram двухгадовай даўніны затрымалі студэнта БНТУ](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/StudZatr.jpg.webp?itok=2_NlJDcl)
Затрыманы / Кадр з відэа
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.