За “х**вы перформанс” мастака не пакараюць: выйшлі ўсе тэрміны

Фота з асабістага архіва Аляксея Кузьміча.
Фота з асабістага архіва Аляксея Кузьміча.

Мастак Аляксей Кузьміч не будзе пакараны за "голую акцыю" на адкрыцці выставы. 17 снежня было апошнім днём, калі Аляксея маглі прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці. Але яго справа, якую суддзя вярнуў на дапрацоўку ў РАУС, назад у суд так і не вярнулася.

За “х**вый перформанс” художника не накажут: вышли все сроки


 

"Што гэта — расхлябанасць канкрэтнага "РАУСніка", які гэтым займаўся, ці гэта было мэтанакіраванае зацягванне справы, каб спусціць яе на тармазах, — мы цяпер можам толькі будаваць нейкія здагадкі", — расказаў Еўрарадыё адвакат мастака Сяргей Зікрацкі.

Кузьміч і Зікрацкі сур'ёзна рыхтаваліся да суда і нават хацелі, каб пасяджэнне адбылося, каб агучыць там сваю пазіцыю.

"Мы з мастацтвазнаўцамі размаўлялі наконт гэтага. Каб вызначыць, дзе тая мяжа, калі заканчваецца мастацтва і пачынаецца хуліганства. У нас ёсць інфармацыя пра падобныя акцыі з агаленнямі, якія праводзіліся ў Еўропе ў сярэдзіне мінулага стагоддзя. Мы лічым, што ніякага хуліганства не было, усё гэта знаходзіцца ў межах свабоды творчасці, якая падаравана мастаку", — дадае адвакат.

7 кастрычніка Аляксей Кузьміч раздзеўся на адкрыцці сваёй выставы ў Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў. На ім засталася толькі шыльда "Міністэрства культуры", прымацаваная да прычыннага месца. Перформанс быў прысвечаны цэнзуры ў мастацтве: мастак заявіў, што функцыянеры ад культуры яму не далі выставіць некалькі работ.

Пасля акцыі намеснік дырэктара НЦСМ Алеся Іназемцава напісала заяву ў міліцыю. Яна дамагалася, каб на Кузьміча завялі крымінальную справу. Аднак міліцэйская праверка не знайшла падстаў для гэтага. А адміністрацыйнае вядзенне, усё-ткі пачатае супраць мастака, падобна, скончылася нічым.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі