За год уезд у Беларусь забаранілі больш чым 8,6 тысячы замежнікаў

За год уезд у Беларусь забаранілі больш чым 8,6 тысячы замежнікаў

За 2018 год уезд у Беларусь па матэрыялах міліцыі забаранілі больш чым 8,6 тысячы замежнікаў. За розныя парушэнні заканадаўства было дэпартавана і выслана з нашай краіны 2839 замежных грамадзян. Гэтая лічба ўтрымліваецца ў даведцы аб міграцыйнай сітуацыі, змешчанай на сайце МУС.

У мінулым годзе прымаліся меры ў дачыненні больш чым 12 тысяч замежнікаў, якія неаднаразова парушалі заканадаўства. Толькі частку іх выслалі, іншым скарачалі тэрміны знаходжання ў Беларусі. Адзначаецца, што міліцыя сістэматычна праводзіць з замежнымі грамадзянамі прафілактычную працу.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі