За гірлянду на гаўбцы і адмову адчыняць міліцыянтам — 25 сутак

За гірлянду на гаўбцы і адмову адчыняць міліцыянтам — 25 сутак

25 сутак арышту прысудзілі актывісту незалежнага прафсаюзу РЭП Андрэю Комліку-Ямаціну за гірлянду на гаўбцы і за адмову адчыняць сілавікам дзверы ў кватэру, піша ТГ-канал "Вясна назірае".

Андрэя Комліка-Ямаціна затрымалі 16 лютага, калі па ўсёй краіне праходзілі ператрусы ў журналістаў і праваабаронцаў. У кватэры актывіста таксама адбыўся ператус паводле арт. 342 КК. Ператрусы прайшлі і ў яго бацькі Ігара Комліка, і ў офісе незалежнага прафсаюза РЭП.

На Андрэя склалі два адміністрацыйныя пратаколы — арт. 23.34 (несанкцыянаванае мерапрыемства) і 23.4 КаАП (непадпарадкаванне). Першы — за срабрыста-бардовую гірлянду на гаўбцы, другі — за тое, што адмовіўся адчыняць дзверы сілавікам. 

На судзе Комлік-Ямацін распавёў, што да яго прыйшлі каля 7-й гадзіны раніцы. Ён не адчыніў дзверы, бо не ведаў, што гэта міліцыя, таму сілавікі самі ўскрылі замок у дзвярах.

Суддзя Фрунзенскага раёна Марыя Ярохіна арыштавала Андрэя на 25 сутак.

У 2017 годзе Андрэй Комлік-Ямацін быў фігурантам "справы Белага Легіёна". Тады ўлады затрымалі каля 40 беларускіх патрыётаў, некаькі месяцаў пратрымалі іх у СІЗА, а потым выпусцілі, бо справа развалілася яшчэ да суда.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі