За гандаль таварамі без сертыфікатаў ІП могуць аштрафаваць на 36 млн рублёў

За гандаль таварамі без сертыфікатаў ІП могуць аштрафаваць на 36 млн рублёў

Ад 1 снежня 2016 года непрададзеныя тавары лёгка прамысловасці індывідуальныя прадпрымальнікі могуць выкарыстоўваць толькі для асабістага або хатняга спажывання. Прадаваць іх нельга — гэта пагражае штрафам ад 3,6 млн да 36 млн рублёў.

Пра гэта падчас онлайн-канферэнцыі на сайце БЕЛТА паведаміла намесніца начальніка ўпраўлення падаткаабкладання індывідуальных прадпрымальнікаў Міністэрства па падатках і зборах Наталля Падгорная.

Звязана гэта з тым, што з Новага года ў Беларусі пачне дзейнічаць тэхнічны рэгламент Мытнага саюза наконт тавараў лёгкай прамысловасці. Прадаваць іх можна будзе толькі з адпаведнымі сертыфікатамі.   

Рэшту непрададзенага да канца года тавару нельга будзе ні выкарыстаць для оптавага гандлю, ні дзеля іншага адчужэння, у тым ліку на бязвыплатнай аснове, а таксама для выкарыстання рэшткаў тавараў у якасці ўнёску ў статутны фонд камерцыйнай арганізацыі.

Фота: nn.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі