За дзень у 6 гарадах Беларусі былі пабітыя тэмпературныя рэкорды

У Віцебску 23 ліпеня дзень было 34,7°C — гэта самая высокая тэмпература ў ліпені за 78 гадоў назіранняў. У мястэчку Сянно Віцебскай вобласці было зафіксавана 34,5°C, што на 0,1°С вышэй за абсалютны рэкорд. У Клічаве Магілёўскай вобласці паветра выгрэлася да 34,7°C — пабіты абсалютны рэкорд ліпеня за 53 гады назіранняў. Больш спякотна тут было толькі ў жніўні 1992 года — 36,1°C.

Яшчэ ў двух гарадах Магілёўскай вобласці 23 ліпеня зафіксаваны абсалютныя рэкорды ліпеня за 66 гадоў назіранняў: у Слаўгарадзе — 34,9°С, а ў Касцюковічах — 35,8°С.

Упершыню за 67 гадоў назіранняў пабіты тэмпературны рэкорд ліпеня ў Жлобіне. Там у пятніцу было 36,2°С. Больш высокая тэмпература тут назіралася толькі ў жніўні 2007 года — 36,3°C, перадае агенцтва БелаПАН са спасылкай на www.meteoinfo.by.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі