За час следства Юрый Данькоў схуднеў на 30 кілаграмаў

Суддзя Наталля Кузьняцова абвясціла, што працэс будзе закрытым. Як перадае Радыё "Свабода", сам Данькоў выглядае худым і стомленым. Аднак ён пасміхаўся прысутным у зале. Судовая справа налічвае 45 тамоў. Данькоў не прызнае сябе вінаватым ні па адным з пунктаў.



Жонка Данькова Наталля кажа, што за той год, пакуль доўжылася следства, яна бачыла свайго мужа толькі адзін раз — у жніўні 2013-га. Па словах жонкі, Данькоў схуднеў на 30 кілаграмаў.



Нагадаем, што бізнэсоўца затрымалі ў верасні 2012 года. Яго вінавацяць у некалькі злачынствах, у тым ліку ўтрыманні пры клубе прытона, уцягванні ў прастытуцыю, падробцы дакументаў, ухіленні ад падаткаў.



Фота з сацыяльных сетак

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі