За бронзу чэмпіянату Еўропы беларускія баскетбалісткі згуляюць з іспанкамі

Са зборнай Іспаніі згуляюць у матчы за 3-е месца на чэмпіянаце Еўропы беларускія баскетбалісткі. Пра гэта стала вядома пасля перамогі зборнай Расіі над Іспаніяй у паўфінальным матчы — 77:61. Нагадаем, што ў іншым паўфінале беларускі саступілі Францыі — 56:64.

Такім чынам, за залатыя ўзнагароды кантынентальнага першынства будуць змагацца расіянкі і францужанкі. Апошнія гульні чэмпіянату пройдуць у суботу.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі