За беспарадкі ў Бірулёва пакараюць больш за 70 чалавек

Пра гэта са спасылкай на прэс-службу маскоўскай паліцыі піша інфармагенцтва “РИА “Новости”. Двое ўдзельнікаў беспарадкаў затрыманыя па крымінальнай справе на 48 гадзінаў. На 70 складзены адміністрацыйныя матэрыялы, іх абавязалі з'явіцца ў суд.

Яшчэ 300 чалавек паліцэйскія апыталі і адпусцілі.

Беспарадкі ў маскоўскім раёне Бірулёва пачаліся удзень 13 кастрычніка. Каля 600 чалавек ўзялі штурмам мясцовы гандлёвы цэнтр "Біруза", дзе, часта збіраюцца мігранты.

Удзельнікі хваляванняў патрабавалі знайсці забойцаў 25-гадовага Ягора Шчарбакова, заколатага нажом у ноч на чацвер на вачах у яго дзяўчыны ў Заходнім Бірулёве. Па словах дзяўчыны, нападнік, які нанёс Шчарбакову некалькі удараў нажом, мог быць выхадцам з Каўказа або з Цэнтральнай Азіі.

Фота: www.gazeta.ru.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі