Масавыя беспарадкі ў Маскве: затрымана 380 чалавек (фота, відэа)

Каля 380 чалавек затрымана ў ходзе масавых беспарадкаў на поўдні Масквы, дзе ў нядзелю некалькі сотняў чалавек зладзілі акцыю пратэсту. Яна перарасла ў сутычкі з АМАПам, паведамляе руская служба ВВС.

"У Паўднёвай акрузе Масквы паліцыя актыўна праводзіць затрыманні парушальнікаў грамадскага парадку. У цяперашні час затрымана каля 380 чалавек, праца працягваецца", - цытуе “РІА Навіны” прадстаўніка прэс -службы маскоўскай міліцыі.

Масавыя хваляванні таксама зафіксаваныя на паўночным усходзе Масквы , дзе затрымана каля 60 удзельнікаў беспарадкаў. Тым часам паліцэйская аперацыя ў Бірулёва працягваецца. Паліцыя перакрыла галоўныя дарогі , якія вядуць у гэты раён з Варшаўскай шашы.

У нядзелю днём у ходзе акцыі пратэсту ў Бірулёва каля 600 чалавек ўзялі штурмам мясцовы гандлёвы цэнтр "Біруза", дзе, на думку ўдзельнікаў акцыі , звычайна збіраюцца мігранты. Удзельнікі акцыі патрабавалі знайсці забойцаў 25- гадовага Ягора Шчарбакова, заколатага нажом у ноч на чацвер на вачах у яго дзяўчыны ў Заходнім Бірулёве. Па словах дзяўчыны, нападнік, які нанёс Шчарбакову некалькі удараў нажом, мог быць выхадцам з Каўказа або з Цэнтральнай Азіі.

Фота - gazeta.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі