За агучку "Сімпсанаў" акцёры атрымаюць 16 мільёнаў долараў

Акцёры, якія агучвалі персанажаў мультфільма "Сімпсаны", падпісалі кантракт на агульную суму ў 5 мільёнаў долараў на агучванне новага, ужо дваццатага па ліку сезон серыяла. Дадаткова за працу над кожнай з 22 новых серый мультфільма акцёрам будуць плаціць па 500 000 долараў.

Дадам, што раней за кожную серыю яны атрымлівалі толькі 360 тысяч. Нагадаю, што галоўны герой "Сімпсанаў" Гамер размаўляе голасам Дэна Кастэланэты, Джулія Кавнер агучвае Мардж, Нэнсі Картрайт гаворыць за Барта, а Ярдлі Сміт за Лізу.

Астатніх жа персанажаў агучваюць яшчэ два акцёры. Першыя серыі новага сезону тэлесерыяла павінны з'явіцца ўвосень 2008 года.

Фота: www.dan-dare.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі