З-за вулкана дзве тысячы мінчукоў не змогуць паглядзець ірландскія танцы
У Мінску перанеслі шоў ірландскага калектыву “Gaelforce dance”. Сусветна вядомыя танцоры павінны былі выступіць у Палацы Рэспублікі 18 чэрвеня. Але з-за вулканічнага воблака, якое зноў накрыла Ірландыю і Брытанію, шоў перанеслі на 2 чэрвеня. Пра гэта Еўрарадыё распавялі ў Палацы Рэспублікі. Супрацоўніца Палаца Рэспублікі: "Толькі ўчора ўвечары стала вядома аб пераносе, бо рэальна не змаглі прыляцець артысты з-за вулкана".
Па словах арганізатараў, білеты на шоў набылі каля 2 тысяч чалавек. Яны будуць дзейнымі і на 2 чэрвеня.
Па словах арганізатараў, білеты на шоў набылі каля 2 тысяч чалавек. Яны будуць дзейнымі і на 2 чэрвеня.