З-за непагоды пацярпелі 16 населеных пунктаў на ўсходзе Беларусі

Навальнічны фронт, які прайшоў 13 жніўня па тэрыторыі Мінскай, Гомельскай і Магілёўскай абласцей, прынёс разбурэнні ў 16 населеных пунктаў. Парывы ветру дасягалі 20 метраў за секунду. Непагадзь закранула Чачэрскі, Рагачоўскі, Кармянскі, Веткаўскі Гомельскай вобласці. На Міншчыне пацярпелі Старадарожскі раён, на Магілёўшчыне — Бялыніцкі, Асіповіцкі, Чавускі, Магілёўскі, Бабруйскі і Слаўгарадскі раёны.

Пашкоджаныя жахі 9 жылых дамоў, 1 аб’екта соцкультбыта і 41 сельскагаспадарчага будынка. Аварыйныя брыгады вядуць аднаўленчыя працы.

Моцная залева прайшла напярэдадні ў Магілёве. Паводле прэс-службы МНС, 13 жніўня выпала 26,4 мм ападкаў пры сярэднямесячнай норме 75 мм. Дождж падтапіў 6 участак дарог, адбылося прыпыненне руху болей чым на 2 гадзіны трох тралейбусных маршрутаў.

Паваленае дрэва пашкодзіла легкавы аўтамабіль. Пацярпелых няма.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі