З-за моцнага ветру ў Беларусі аб'явілі чырвоны ўзровень небяспекі

Парывы ветру могуць дасягаць 25-27 м/с / sb.by
Парывы ветру могуць дасягаць 25-27 м/с / sb.by

Сіноптыкі абвясцілі на пятніцу ў Беларусі чырвоны ўзровень небяспекі. Прычына — моцны вецер.

Па іх прагнозах, днём — у перыяд з 11 да 17 гадзін — у многіх раёнах рэспублікі чакаецца ўзмацненне ветру да 25-27 м/с. У Мінску таксама будзе ветрана, парывы могуць дасягаць 25 м/с.

Сёння будзе воблачнае з праясненнямі надвор'е. Магчымы кароткачасовыя ападкі ў выглядзе дажджу і мокрага снегу. Тэмпература паветра ад + 1 + 3 на ўсходзе да + 5 + 7 на захадзе краіны.

Чырвоны ўзровень небяспекі аб'яўляецца, калі ўмовы надвор'я могуць нанесці сур'ёзны матэрыяльны ўрон і нават прывесці да чалавечых ахвяр.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі