З-за моцнага ліўня ў Мінску і Гомелі часткова спыняўся грамадскі транспарт
![Гомель, 18 ліпеня 2023-га / gp.by](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/1807.jpg.webp?itok=3zPC_oZ9)
Гомель, 18 ліпеня 2023-га / gp.by
Раніцай 18 ліпеня з-за моцнага ліўня ў Мінску і Гомелі на некаторых участках дарог утварыліся падтапленні. Часткова спыняўся грамадскі транспарт.
"Мінсктранс" паведамляе, што з-за падтаплення тралейбусы спыняліся на вуліцах Кальварыйскай, Адзінцова, Якубоўскага, Багдановіча, Славінскага, Кнорына, Каліноўскага. На Лагойскім тракце, вуліцах Каліноўскага, Казлова, Платонава спыняліся трамваі, а на вуліцах Валгаградскай, Арлоўскай, Карастаянавай, Каліноўскага, Кнорына, Старынаўскай і нават на ўчастку праспекта Незалежнасці — аўтобусы. У большасці выпадкаў да 10-й гадзіны рух аднавіўся.
Гарадскія ўлады Гомеля паведамляюць, што грамадскі транспарт спыняўся на вуліцы Барыкіна. Праблемы былі і ў шэрагу іншых месцаў, дзе выкарыстоўвалася спецтэхніка.
![З-за моцнага ліўня ў Мінску і Гомелі часткова спыняўся грамадскі транспарт](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/fjos9hc7zjgab0x9go6q1nvv5lj105i8.JPG.webp?itok=u1A8opzX)
![З-за моцнага ліўня ў Мінску і Гомелі часткова спыняўся грамадскі транспарт](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/44_35.jpg.webp?itok=i_mjM_sa)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.