З-за моцнага дажджу часткова прыпыніў працу “Гродна Азот”

Цяпер праводзяцца працы па адкачванні вады, інфармуе БЕЛТА. Апроч таго, моцны дождж падтапіў тэрыторыі 38 прыватных падворкаў (да 0,3 метра), сутарэнні сямі грамадскіх будынкаў у Ленінскім і Кастрычніцкім раёнах. Пашкоджанае дарожнае пакрыццё на вуліцы 17 Верасня, ля ракі Гараднічанка — асфальт праваліўся і адкрыліся камунікацыі.

З-за рэзкіх парываў ветру на вуліцах горада пабітыя люкі, на праезную частку вуліц паваліліся дрэвы. На праспекце Янкі Купалы пашкоджаныя 3 аўтамабілі.

Усяго ў ноч на 13 ліпеня ў Гродне выпала каля паловы сярэднемесячнай нормы ападкаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі