З-за аварыі пад Міханавічамі на чыгунцы ўзніклі сур'ёзныя праблемы

З-за аварыі пад Міханавічамі на чыгунцы ўзніклі сур'ёзныя праблемы

З-за аварыі пад Міханавічамі (на мяжы Мінскага і Пухавіцкага раёнаў) на чыгунцы ўзніклі сур'ёзныя праблемы. З вечара аўторка працягваюцца працы па аднаўленні чыгуначнай інфраструктуры.

Як паведамляе прэс-служба Беларускай чыгункі, 22 сакавіка каля 18-й гадзіны на перагоне Рудзенск — Міханавічы пасажырскі цягнік Магілёў — Мінск сутыкнуўся з прычэпам трактара, які якраз пераязджаў чыгунку (інфармацыі пра пацярпелых няма). У выніку здарэння былі пашкоджаны апоры электразабеспячэння, з-за чаго спыніўся рух. Агулам былі затрыманыя 24 пасажырскія цягнікі (некаторыя затрымліваліся да 4 гадзін). На час аднаўленчых працаў паміж станцыямі Міханавічы і Рудзенск была арганізаваная перавозка пасажыраў на аўтобусах.

Увечары ў аўторак Беларуская чыгунка паведаміла пра аднаўленне ў 21:42 руху цягнікоў на ўчастку Рудзенск — Міханавічы "па другім галоўным пуці". Раніцай у сераду з'явілася інфармацыя пра змену ў графіку руху цягнікоў (некаторыя былі ўвогуле адменены) — аднаўленчыя працы працягваліся.

Наступная інфармацыя Беларускай чыгункі пра тое, што рух на перагоне Рудзенск — Міханавічы ў 05:05 арганізаваны "па двух галоўных пуцях з абмежаванай хуткасцю руху і асаблівымі ўмовамі пропуска".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі