З-за аварыі на Украіне ў Беларусі рыхтуюцца да магчымых праблемаў

Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Беларусі прадпрымае дадатковыя захады ў сувязі з аварыяй ва Украіне. Нагадаем, 16 ліпеня ў Бузскім раёне Львоўскай вобласці сышлі з рэяк 15 вагонаў з жоўтым фосфарам, 6 з іх загарэліся. Былі эвакуіраваныя каля 800 чалавек, 20 чалавек шпіталізаваныя.

У раён аварыі для правядзення дэзактывацыі забруджанай тэрыторыі сёння прыбылі спецпадраздзяленні хімічных войскаў.

Мінпрыроды нашай краіны арганізуе маніторынг навакольнага асяроддзя. З мэтай устанаўлення магчымага паветранага пераносу прадуктаў гарэння на тэрыторыю Беларусі Рэспубліканскаму гідраметцэнтру даручана кожныя гадзіны здзяйсняць мадэляванне перасоўвання паветраных масаў у раёне аварыі.

Аператыўная інфармацыя мусіць перадавацца ў камісію па надзвычайных сітуацыях Мінпрыроды. Асаблівая ўвага надаецца памежным з Украінай Брэсцкай і Гомельскай абласцям.

Інтэрфакс

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі