З выпускнікоў, якія праігнаравалі размеркаванне, спагналі каля 900 тысяч рублёў

Пракуратура Брэсцкай вобласці падала ў суд у 2021 годзе 197 пазоваў на выпускнікоў, якія не паехалі па размеркаванні ці былі звольненыя за свае дзеянні падчас адпрацоўкі. Агульная сума пазоваў склала больш за 873 тысячы рублёў, паведамляе сайт Генпракуратуры. 

Пасля разгляду суды задаволілі такія пазовы ў поўным аб'ёме.

У пракуратуры падкрэсліваюць, што добраахвотна аплочваць выдаткі на навучанне маладыя людзі адмаўляліся і да судоў і пасля іх. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.