З Украіны ў Беларусь хочуць дэпартаваць 82-гадовага ветэрана

Пра гэта ў сваім акаўнце на Livejournal.com паведаміў актывіст па барацьбе з нелегальнай міграцыяй Яраслаў Дунаеў. Па яго словах, Марычаў проста стаў ахвярай гонкі за выкананнем плану па дэпартацыях у мясцовай міграцыйнай службе.





Дэпартацыя пенсіянера будзе гатовая ў тыднёвы тэрмін. У Беларусі яго ніхто не чакае, бо адзіныя родныя ў ветэрана толькі ва Украіне. Да таго ж, у 82-гадовага старога праблемы з сэрцам, і дэпартацыя можа яго папросту забіць.





Ветэран Узброеных сіл СССР жыў ва ўкраінскім Жытоміры больш за 10 гадоў. Марычаў праслужыў у савецкім войску 32 гады, быў дарадцам у Анголе. Пасля выхаду на пенсію вярнуўся ў Беларусь, дзе і пражываў да смерці сваёй жонкі ў 2001 годзе. Пасля пахавання пенсіянер пераехаў да дачкі ў Жытомір.