З тэставання па матэматыцы выгналі сем чалавек

Гэтыя парушальнікі не могуць пераздаць тэставанне на працягу аднаго года.


Дырэктар Рэспубліканскага інстытута кантроля ведаў Міністэрства адукацыі Мікалай Фяськоў адзначае, што абітурыенты сталі менш парушаць правілы цэнтралізаванага тэставання. "У любым выпадку абітурыенты сталі разумець, чым рызыкуюць, і перасталі масава парушаць правілы", — адзначыў ён.


БЕЛТА інфармуе, што з 76 тысяч чалавек, якія зарэгістраваліся на тэставанне па матэматыцы, не з'явіліся амаль 3,5 тысячы (4,6%). Прыблізна такі ж вынік быў зафіксаваны і на тэставанні па біялогіі, якое прайшло 17 чэрвеня.

Фота — sb.by
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі