На ЦТ па матэматыцы траціна абітурыентаў не набрала 15 балаў

Супрацоўнікі Рэспубліканскага інстытуту кантролю ведаў праверылі тэсты абітурыентаў па матэматыцы. Паводле вынікаў гэтай праверкі, максімальны вынік у 100 балаў атрымалі 146 абітурыентаў, а 0 балаў набрала 111 удзельнікаў тэставання, інфармуе БЕЛТА.



Пры гэтым 32,7% абітурыентаў не змогуць сёлета выкарыстаць свае сертыфікаты ЦТ — яны набралі меней за 15 балаў па матэматыцы, а гэта парог, вызначаны Міністэрствам адукацыі. Такім чынам, яны не могуць падаць дакументы ў навучальныя ўстановы, дзе трэба вынік тэсту па гэтым прадмеце.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі