У Беларусі сёння пройдзе тэставанне па матэматыцы

Як паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Рэспубліканскі інстытут кантролю ведаў, на тэст па матэматыцы запісаліся больш за 76 тысяч абітурыентаў.

Прыносіць калькулятар на гэта выпрабаванне безвынікова, адзначаюць экзаменатары. Пры сабе на тэставанне неабходна мець запоўнены і зарэгістраваны пропуск; дакумент, які сведчыць асобу (пашпарт, від на жыхарства); асадку (геліевую ці капілярную) з чарніламі чорнага колеру. Інфармацыя ўносіцца ў спецыяльна вызначаныя палі і аўтаматычна апрацоўваецца ЭВМ, таму пры адказе неабходна дакладна выконваць вызначаны парадак.



Уваход у будынкі, дзе праводзяцца тэст-выпрабаванні, усім, акрамя чальцоў камісіі і абітурыентаў, будзе катэгарычна забаронены. Тыя, хто спозніцца, на тэсты не трапяць. Тыя ж абітурыенты, хто не трапіў на іспыт з паважных прычынаў, пацверджаных дакументальна, маюць магчымасць прайсці яго ў рэзервовы дзень — 4 ліпеня.



Фота — 222.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі