Вы тут

З СІЗА № 1 выйшлі два палітвязні, якія праходзяць па "справе Ціханоўскага"

Васіль Баброўскі і Уладзімір Навумік пасля вызвалення / spring96.org

9 ліпеня з СІЗА № 1 у Мінску выйшлі два палітвязні, якія праходзяць па  "справе Ціханоўскага". Гэта — Васіль Баброўскі і Уладзімір Навумік, якім змянілі меры стрымання з заключэння пад варту на падпіску аб нявыездзе. Яны вяртаюцца ў Гродна, паведамляе spring96.org.

Баброўскі і Навумік застаюцца абвінавачанымі па крымінальнай справе аб "арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак" (ч. 1 арт. 342 КК).

Васіль Баброўскі быў затрыманы 29 траўня ў Гродне падчас пікету, на якім збіраліся подпісы за вылучэнне кандыдатам у прэзідэнты Святланы Ціханоўскай. Тады ж быў затрыманы Сяргей Ціханоўскі. Уладзіміра Навуміка, члена ініцыятыўнай групы Ціханоўскай, затрымалі 31 траўня. Абвінавачанне ім выставілі 8 чэрвеня.

Праваабарончая супольнасць Беларусі прызнала Баброўскага і Навуміка палітвязнямі і патрабавала неадкладнага іх вызвалення.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.