З расійскіх тэлеканалаў сыходзяць журналісты

З расійскіх тэлеканалаў сыходзяць журналісты

З расійскіх тэлеканалаў звольніліся некалькі вядомых журналістаў. Гэта адбываецца пасля антываеннай акцыі Марыны Аўсяннікавай у жывым эфіры "Першага канала".

З тэлеканала НТВ звольнілася вядоўца Лілія Гільдзеева. Яна з'ехала з Расіі. На тэлеканале яна працавала з 2006 года і вяла выпускі навінавай праграмы "Сегодня".

Таксама пра два звальненні паведаміў расійскі журналіст Раман Супер. З "Першага канала", па яго словах, звольнілася Жанна Агалакава, якая працавала там з 1999 года. Перад тым журналістка была супрацоўніцай РТР (Расія 1) і НТВ. Апошнім часам працавала спецыяльнай карэспандэнткай "Навін" у Парыжы.

Журналіст Вадзім Глускер пакінуў тэлеканал НТВ. Апошнім часам ён быў еўрапейскім аглядальнікам НТВ у Бруселі. Прыватным чынам ён заявіў, што не працуе на тэлеканале з 2 сакавіка.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі